Упершыню намеснікам прэс-сакратара Ватыкана стала жанчына |
Дзяржава Ватыкан |
13.07.2016 14:37 |
40-гадовая іспанская журналістка Палома Гарсія Авехера стала першай у гісторыі жанчынай, прызначанай намеснікам прэс-сакратара Апостальскай сталіцы. Новую пасаду журналістка атрымала 11 ліпеня, калі стала вядома, што новым прэс-сакратаром Апостальскай сталіцы прызначаны 56-гадовы амерыканец Грэг Бёрк, член руху Opus Dei, былы супрацоўнік Reuters і шматгадовы журналіст тэлекампаніі Fox News, які з 2012 года працаваў у якасці саветніка па камунікацыях у Ватыкане.
На фота: новы прэс-сакратар Ватыкана Грэг Бёрк, яго намесніца Палома Авехера і іх папярэднік — былы прэс-сакратар Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі Акрамя англійскай, Грэг Бёрк ведае таксама іспанскую, італьянскую і французскую мовы. Яго намесніца, якая стала першым журналістам-неітальянцам на гэтай пасадзе, размаўляе таксама па-кітайску. Журналісты побач з Папам Францішкам — іх «новым шэфам» Палома Авехера з 1998 года была рэдактарам, вядучай, а пазней галоўным рэдактарам іспанскай радыёстанцыі «Cadena Cope», якое належыць да найбольшай папулярных у Іспаніі. З 2012 года працавала ў якасці карэспандэнта з Рыма для сваёй радыёстанцыі, а таксама для іншых СМІ. |