Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
А. Фэдэрыко Ламбардзі прызначаны кіраўніком «Ватыканскага фонду Ёзэфа Ратцынгера»
Дзяржава Ватыкан
01.08.2016 16:30

Айцец Фэдэрыко Ламбардзі, які завяршыў сваё служэнне на пасадзе кіраўніка Прэс-службы Апостальскай Сталіцы, 1 жніўня быў прызначаны старшынёй адміністрацыйнай рады «Ватыканскага фонду Ёзэфа Ратцынгера — Бэнэдыкта XVI».

Структура была заснавана ў 2010 г. Бэнэдыктам XVI у адказ на пажаданні шматлікіх навукоўцаў стварыць фонд для спрыяння вывучэнню і публікацыі прац, напісаных у гады выкладчыцкай дзейнасці Ёзэфа Ратцынгера. Мэта ватыканскай установы заключаецца таксама ў пашырэнні тэалагічных ведаў, арганізацыі навуковых і культурных форумаў. Кожны год фонд уручае прэмію за дасягненні ў галіне вывучэння тэалогіі, якая носіць імя Бэнэдыкта XVI.

Айцец Фэдэрыко Ламбардзі змяніў на гэтай пасадзе кс. прэлата Джузэпэ Скоці. Аб прызначэнні паведамляецца праз афіцыйны ліст Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П’етро Параліна.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.