Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Пасад ініцыяваў «панамерыканскі» Юбілей Міласэрнасці
Дзяржава Ватыкан
11.08.2016 15:00

Больш за 400 чалавек з Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, а таксама рэгіёну Карыбскага басейну збяруцца 27-30 жніўня ў калумбійскай Багаце на кантынентальнае святкаванне Юбілейнага Года Міласэрнасці.

Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Папскай камісіі па справах Лацінскай Амерыкі, якое было апублікавана 10 жніўня. Для ўдзелу ўжо зарэгістраваліся 12 кардыналаў і 120 біскупаў, рэктары нацыянальных санктуарыяў Панны Марыі, настаяцелі і настаяцельніцы манаскіх супольнасцяў, кіраўнікі дабрачынных арганізацый, касцёльных рухаў, святары і свецкія вернікі.

Святы Пасад на форуме будзе прадстаўляць кардынал Марк Уэле, старшыня Папскай камісіі па справах Лацінскай Амерыкі. Папа Францішак, які ад самага пачатку падтрымаў правядзенне сустрэчы, прывітае яе ўдзельнікаў у фармаце відэапаслання.

Арганізатарамі форуму, акрамя Папскай камісіі па справах Лацінскай Амерыкі, з’яўляецца Рада епіскапатаў Лацінскай Амерыкі, Канферэнцыі Біскупаў у ЗША і Канадзе. У праграме святкавання — пакутныя набажэнствы, ушанаванне святых, дыскусіі на тэму марыйнай пабожнасці, дабрачыннай дзейнасці, дапамогі мігрантам.

Удзельнікі форуму асабіста наведаюць самыя бедныя кварталы калумбійскай сталіцы, каб пазнаёміцца з дабрачыннай дзейнасцю каталіцкіх структур на карысць дзяцей, бяздомных, прастытутак, звяволеных і хворых.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.