Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пасланнік Папы наведае радзіму Маці Тэрэзы
Дзяржава Ватыкан
24.08.2016 14:55

Папа Францішак прызначыў кардынала Вінка Пуліча, старшыню Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Босніі і Герцагавіны, сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці падзякі за кананізацыю Маці Тэрэзы з Калькуты.

Яны пройдуць 11 верасня на радзіме будучай святой — у македонскім горадзе Скоп’е.

Кананізацыя Маці Тэрэзы адбудзецца 4 верасня ў Ватыкане. Урачыстасці з гэтай нагоды будуць трываць у Рыме восем дзён.

Імя Маці Тэрэзы пры нараджэнні — Агнэс Гонджэ Баяджыў. Нарадзілася 26 жніўня 1910 г. у Скоп’е ў албанскай сям'і. Ва ўзросце 18 гадоў уступіла ў супольнасць сясцёр ларэтанак. Праз год адправілася ў Індыю, дзе была настаўніцай у школе для дзяўчынак. Для служэння самым бедным і пакінутым заснавала ў 1949 г. Кангрэгацыю Сясцёр Місіянерак Божай Любові, якая сёння налічвае больш за 5 тысяч членаў у 133 краінах на ўсіх кантынентах.

У 1963 г. Маці Тэрэза заснавала мужчынскую манаскую кангрэгацыю Братоў Місіянераў Любові. У 1979 г. была ўганаравана Нобелеўскай прэміяй міру. Памерла 5 верасня 1997 г. у Калькуце. Ян Павел II абвясціў яе благаслаўлёнай 19 кастрычніка 2003 г.

Папа Францішак 17 снежня 2015 г. упаўнаважыў Кангрэгацыю па справах Кананізацыі да апублікавання дэкрэту аб прызнанні цуду, здзейсненага праз заступніцтва благаслаўлёнай Маці Тэрэзы з Калькуты, што і адкрыла шлях да яе кананізацыі.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.