Пантыфік прыняў прэзідэнта шпіталя «Дзіцятка Езуса» |
Дзяржава Ватыкан |
06.09.2016 18:07 |
Падчас аўдыенцыі Марыэла Энок пазнаёміла Пантыфіка з дэталямі супрацоўніцтва, якое ватыканская педыятрычная бальніца ажыццяўляе з аналагічнай медыцынскай структурай у Бангі, сталіцы Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі. Дадзеную медыцынскую ўстанову Папа Францішак наведваў падчас свайго мінулагодняга візіту ў гэту краіну. Падчас аўдыенцыі Пантыфік меў магчымасць пазнаёміцца з дасягненнямі шпіталя «Дзіцятка Езуса» ў навуковай сферы і лячэнні дзяцей, у тым ліку тых, якія прыбываюць з замежжа. Напрыканцы сустрэчы Марыэла Энок наведала педыятрычны дыспансер св. Марты ў Ватыкане і перадала ў дар гэтай дабрачыннай структуры новы ультрагукавы апарат. Папа Францішак сустракаўся з Марыэлай Энок упершыню з моманту яе прызначэння старшынёй кіраўнічай рады шпіталя «Дзіцятка Езуса» ў лютым 2015 г. Святы Айцец на спецыяльнай аўдыенцыі 15 снежня 2016 г. прыме ўсіх супрацоўнікаў гэтай структуры. |