| Святы Айцец запрасіў тэнісіста Федэрэра на канферэнцыю па веры і спорту |
| Дзяржава Ватыкан |
| 15.09.2016 11:36 |
|
35-гадовы тэнісіст стане адным са 150 удзельнікаў, сярод якіх будуць рэлігійныя дзеячы і вядомыя спартсмены з розных краін свету. Чакаецца ўдзел Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна і прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта Томаса Баха. Папа Францішак будзе прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця 5 кастрычніка. «Гэта будзе першая сустрэча высокага ўзроўню ў Ватыкане на тэму спорту і веры. Але гаворка ідзе не пра адзінкавую падзею: ідэя заключаецца ў стварэнні глабальнага руху, які ўключае ўсіх, незалежна ад веравызнання, культуры і месцазнаходжання», — адзначае намеснік сакратара Папскай рады па культуры кс. прэлат Мельхор Санчас-дэ-Тока-і-Аламеда. |


Папа Францішак запрасіў 17-кратнага пераможцу турніраў серыі «Вялікага шлема» швейцарца Роджэра Федэрэра на першую канферэнцыю па веры і спорту, якая пройдзе ў Ватыкане 5–7 кастрычніка па ініцыятыве Папскай рады па культуры.
для друку
Ватыканскае радыё