Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Ватыкан прадставіў свой аэрадром для ратавання хворых дзяцей |
| Дзяржава Ватыкан |
| 23.09.2016 14:42 |
|
З 1924 года бальніца належыць Апостальскай Сталіцы, а яе прадстаўніцтвы ў сваёй большасці знаходзяцца ў экстэрытарыяльных зонах. Галоўная рэзідэнцыя бальніцы дзейнічае недалёка ад Ватыкана, на схіле ўзгорка Янікул у Рыме. Верталёты хуткай дапамогі ідуць на пасадку ў Ватыканскія сады ўжо на працягу некалькіх месяцаў. 22 верасня была падпісана афіцыйная дамова з кіраўніцтвам грамадзянскай авіяцыі ў Італіі, якая рэгулюе гэтыя выключныя рэйсы. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Ватыкан адкрыў свой аэрадром для авіятранспарту, які курсуе да папскай педыятрычнай бальніцы «Дзіцятка Езус» (Ospedale Pediatrico Bambino Gesù). Медыцынская ўстанова з’яўляецца самым вялікім і самым лепшым педыятрычным цэнтрам у Італіі.
для друку
Ватыканскае радыё