Апостальская Сталіца далучылася да Канвенцыі ААН супраць карупцыі |
Дзяржава Ватыкан |
23.09.2016 14:57 |
Адпаведны дакумент падпісаў 19 верасня Дзяржсакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Як нагадаў на старонках газеты «L’Osservatore Romano» cакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі
арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Папа Францішак называў карупцыю «душэўнай ранай грамадства» і заклікаў рашуча супрацьстаяць гэтаму злу. Ватыканскі дыпламат заўважыў, што асноўныя палажэнні канвенцыі ўжо ўтрымліваюцца ў заканадаўстве Святога Пасаду. Арцыбіскуп нагадаў пра існаванне папскіх дакументаў адносна юрысдыкцыі ватыканскіх судовых органаў у сферы крымінальных злачынстваў, адносна папярэджання і супрацьдзеяння нелегальнай фінансавай і грашовай дзейнасці, нормаў празрыстасці, нагляду за дзейнасцю фінансавых структур і кантролю за фінансавай інфармацыяй. (AG) |