Рэформы будуць датычыць найперш школы рэкруцтва, якая будзе рэструктурызавана. Як тлумачыцца ў паведамленні Апостальскай Сталіцы, рэформа накіравана на ўдасканальванне прафесіяналізму традыцыйнай папскай гвардыі.
Як паведамляе KAI, новая сістэма школы рэкруцтва будзе ўведзена напрыканцы кастрычніка.
Базавая падрыхтоўка будзе складацца з дзвюх частак. Спачатку 16 новых рэкрутаў пройдуць медыцынскую камісію ў Ватыкане. Пасля адбудзецца месячнае навучанне ў структурах паліцыі кантонаў. Там кандыдаты будуць прымаць удзел у занятках па псіхалогіі, праву, занятках па пажарнай і медыцынскай дапамозе.
Таксама прадугледжаны практыкаванні па стральбе і заняткі фізічнай культурай. Пасля вяртання ў Ватыкан рэкруты будуць знаёміцца з горадам і вышэйшым персаналам. Будзе арганізавана вайсковае навучанне, а таксама моўны курс. ![](/2/images/stories/news/2016/09/2016-09-27-reform.jpg)
Швейцарская гвардыя служыць Папу Рымскаму з 1506 года і налічвае сёння 110 чалавек. У яе склад могуць увайсці маладыя католікі-швейцарцы ва ўзросце ад 19 да 30 гадоў, якія спачатку павінны прайсці ў Швейцарыі ваенную службу.
У Ватыкане іх служба працягваецца прынамсі 25 месяцаў, а прыняцце прысягі адбываецца штогод 6 мая на ўспамін падзей 6 мая 1527 года, калі Рым спрабавалі захапіць войскі Карла V. У тых падзеях загінулі 147 швейцарскіх салдат, якія баранілі Папу Клімента VII (1523-1534 гг.).
Звычайна большасць рэктутаў складае абавязак служыць у швейцарскай гвардыі на працягу двух гадоў. Гвардзейцы адказваюць за асабістую ахову Папы Рымскага, а таксама кантралююць уваходы ў Ватыкан. Дом св. Марты, у якім жыве Святы Айцец, ахоўваюць шасцёра гвардзейцаў, а таксама ватыканскія жандармы.
(IL)
|