Лічба пілігрымаў, якія ў Юбілейны Год Міласэрнасці наведалі Ватыкан, дасягнула 18 мільёнаў чалавек. Паводле прагнозаў, напярэдадні закрыцця Юбілейнага Года 20 лістапада гэта лічба можна дасягнуць 20 мільёнаў.
Афіцыйную інфармацыю пра пілігрымаў падае Папская рада па новай евангелізацыі, якая з’яўляецца галоўным арганізатарам урачыстасці надзвычайнага Года Міласэрнасці.
Улічваліся тыя вернікі, якія праходзілі праз Брамы Міласэрнасці ў ватыканскай базыліцы і ўдзельнічалі ў аўдыенцыях і юбілейных урачыстасцях. Адзначаецца таксама, што, хоць згодна з воляй Папы Францішка Юбілейны Год Міласэрнасці адзначаецца па ўсім свеце, а яго святкаванне не канцэнтруецца на Ватыкане, вернікі не адмаўляюцца ад наведвання Рыма з гэтай нагоды.
Пра масавы наплыў вернікаў сведчыць і прысутнасць тысяч людзей на дадатковых суботніх папскіх генеральных аўдыенцыях, якія арганізуюцца раз на месяц для груп, якія прыбылі ў Ватыкан у сувязі з Годам Міласэрнасці.
СМІ заўважаюць, што высокая лічба ўдзельнікаў цырымоніі і дадатковая аўдыенцыя не павялічваюць прыбыткі ў гандлёвай галіне і гасцінічным бізнесе італьянскай сталіцы. З пункту гледжання гандляроў і ўладальнікаў турыстычнай сферы, Год Міласэрнасці праходзіць дастаткова сціпла, а самі гандляры не хаваюць свайго расчаравання ў каментарыях журналістам.
Усё гэта сведчыць пра тое, як адзначаюць ватыканісты, што Год Міласэрнасці праходзіць так, як гэта ўяўляў сабе Пантыфік, які робіць асаблівы ўхіл на духоўнасць.
Апошнія тыдні Года Міласэрнасці праходзяць пад знакам павелічэння лічбы пілігрымаў. Напрыклад, 16 кастрычніка ў Імшы, падчас якой Папа Францішак абвясціў новых святых Каталіцкага Касцёла, прымала ўдзел каля 80 тысяч чалавек.
Паводле deon. pl (IL)
|