Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыканскія латарэйныя білеты можна будзе набыць у інтэрнэце
Дзяржава Ватыкан
21.10.2016 13:19

Дабрачынная латарэя, прымеркаваная да заканчэння Юбілейнага Года Міласэрнасці і свята Божага Нараджэння, пройдзе ў Ватыкане. Папа Францішак пажадаў, каб сабраныя ад яе правядзення сродкі былі накіраваны на дапамогу бяздомным і пацярпелым ад землятрусу, які адбыўся ў цэнтральнай Італіі 24 жніўня 2016 г.

Па традыцыі прызы для латарэі прадставіў сам Святы Айцец. Гэта каштоўныя рэчы, якія былі падораны яму з розных нагод.

Латарэйныя білеты каштуюць 10 еўра. Іх можна будзе набыць у публічных ватыканскіх установах: аптэцы, пошце, супермаркеце, кнігарні, Нумізматычна-філатэлістычным аддзеле, а таксама на сайце www.vaticanstate.va. Прызы будуць разыграны 2 лютага 2017 г.

Падобная дабрачынная латарэя будзе праводзіцца ў Ватыкане ўжо ў чацвёрты раз. За сродкі, атрыманыя ад папярэдніх тыражоў, былі ўстаноўлены душавыя для бяздомных побач з плошчай св. Пятра, арганізаваны месцы начлегу для іх, а таксама аказана дапамога бежанцам.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.