| Ватыкан: новая сістэма асвятлення плошчы св. Пятра |
| Дзяржава Ватыкан |
| 24.10.2016 15:55 |
|
Устаноўка новай сістэмы асвятлення з’яўляецца вынікам дакладнага даследвання, якое на працягу некалькіх месяцаў праводзілі супрацоўнікі тэхнічных служб Ватыкана разам з нямецкай кампаніяй «Osram». Па словах кіраўніка ватыканскіх тэхнічных служб Рафаэля Гарсіі Вілалабоса, «мэтай праекту стала стварэнне сістэмы асвятлення, здольнай цалкам выдзеліць аб’ёмы плошчы ў поўнай гармоніі з яе архітэктурай». Ватыкан не першы год супрацоўнічае з кампаніяй «Osram» у галіне замены сістэмы асвятлення на больш эканамічную і надзейную. Два гады таму нямецкімі спецыялістамі была створана новая высокатэхналагічная ілюмінацыя ў Сікстынскай капэле, якая, дзякуючы сямі тысячам святлодыёдных лямпачак, дапамагае па-новаму ўбачыць «Апошні суд» Мікеланджэла і ашчадзіць да 60 працэнтаў электраэнергіі. У снежні 2014 года святлодыёдныя лямпы былі ўсталяваны на купале базылікі святога Пятра. Рэалізацыяй гэтага праекту займаўся буйнейшы італьянскі энергетычны канцэрн «Acea». |


Новая ілюмінацыя пачала дзейнічаць на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. 60 газаразрадных пражэктараў па 1000 ват былі заменены на 132 святлодыёдныя лямпы магутнасцю ў 238 ват кожная, што прывядзе да эканоміі электраэнергіі больш чым на 50 працэнтаў.
для друку
Ватыканскае радыё