Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ватыкане пройдзе сустрэча паліцэйскіх, біскупаў і праваабаронцаў
Дзяржава Ватыкан
26.10.2016 10:32

Афіцэры паліцыі, біскупы, кансэкраваныя асобы і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці збяруцца ў Ватыкане 16-27 кастрычніка.

Тут адбудзецца сустрэча так званай «Групы святой Марты» — асацыяцыі, створанай у красавіку 2014 г. у Ватыкане ў выніку міжнароднай канферэнцыі па барацьбе супраць гандлю людзьмі. Яна бярэ сваю назву ад ватыканскага Дома св. Марты, дзе тады жылі ўдзельнікі форуму.

У спецыяльнай заяве, распаўсюджанай перад сустрэчай, гаворыцца, што на базе Групы развіваюцца партнёрскія адносіны паміж праваахоўнымі органамі, Касцёлам і грамадзянскай супольнасцю, каб прыцягнуць да адказнасці вінаватых у злачынстве гандлю людзьмі і палегчыць пакуты ахвяр.

На сёлетнім форуме ўдзельнікі звернуцца да біскупскіх канферэнцый ва ўсім свеце з заклікам наладзіць узаемадзеянне з супрацоўнікамі праваахоўных органаў у выкараненні гандлю людзьмі і суправаджэнні ахвяр гэтага злачынства.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.