Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Нябачны Ватыкан: погляд знутры
Дзяржава Ватыкан
27.10.2016 10:55

Ватыкан уяўляе сабой цэлы свет у мініяцюры, у якім менш чым на палове квадратнага кіламетра сабрана ўсё, што неабходна для дзяржавы. Фатограф Крысціян Сінібальдзі атрымаў дазвол паздымаць для The Gardian многае з таго, што звычайна схавана ад вачэй публікі.

У сваім фотарэпартажы фатограф паказаў тых, дзякуючы каму горад жыве і функцыянуе — работнікам у сферы абслугоўвання.

На здымках можна пабачыць цесляроў, прыбіральшчыкаў, фларыстаў, манахінь, якія прасуюць арнаты, вадзіцеляў «папамабіляў» і іншых малазаўважных працаўнікоў гэтай дзяржавы.

Ранішняе жыццё тут пачынаецца ў 6.30.



Галоўны ключнік Алесіо Цэнзоні, якога суправаджаюць чатыры памочнікі, ідучы па калідорах, адмыкае прыкладна 300 дзвярэй. Алесіо сёння 62 гады, сваю службу ў Ватыкане ён пачаў у 14 гадоў.



Самым вялікім і старажытным ключом №401 ён адмыкае залу Ратонда ў Музеі Ватыкана, у які праз некалькі гадзін пальецца натоўп турыстаў.

У горадзе ёсць уласныя запраўкі. Бензін тут каштуе 40 цэнтаў за літр, а за мяжой, у Рыме, яго кошт у сярэднім 1, 40 еўра. Рэнца Цэсці, старэйшы вадзіцель Папы Францішка, кажа, што калі Пантыфік падчас падарожжа хоча выйсці з аўтамабіля, то гэта заўсёды нечаканасць.


«Ён бачыць кагосьці, хто звяртае яго ўвагу, і хлопае мяне па плячы — тады я і спыняюся», — кажа Цэсці.

Фларысты Ватыкана адказваюць за ўсе кветкавыя дэкарацыі ў горадзе. Працуюць яны разам з садоўнікамі. У іх карыстанні — адмысловыя цяпліцы для кветак і іншых раслін.


Таксама ў горадзе каля 80 чалавек занятыя ў сферы эксплуатацыі і рамонту: прасавальшчыцы, спецыялісты па мармуры, цесляры, прыбіральшчыкі і многія іншыя. Ёсць нават спецыяльныя служачыя, якія ачышчаюць падлогу ад жвачкі.

Асобна працуюць тыя, хто мяняе лямпачкі. Напрыклад, у базыліцы св. Пятра, каб замяніць лямпу пад купалам, трэба чатыры чалавекі — свяцільні вельмі цяжкія і спускаць іх уніз трэба з вышыні ў 33 паверхі.


Уборкай памяшканняў займаюцца 25 чалавек у дзень. Нярэдка праца перадаецца ад маці дачцэ і ад бацькі сыну.

Манахіні, якія прасуюць літургічнае адзенне, выконваюць сваю працу з 8 раніцы да 12.00 і з абеду да 19.30, бесперапынна чытаючы пры гэтым малітвы.



«Нам рэдка ўдаецца ўсё скончыць, нават па нядзелях, — кажа адна з такіх сясцёр. — Калі трэба працаваць, мы працуем без усялякіх графікаў. Гэта цяжкая праца. Прасцей прасаваць сурвэткі, але з імі патрэбна асаблівая акуратнасць. Калі ёсць магчымасць, мы займаемся цыраваннем... але часу ў нас амаль няма».

Захоўваецца тут і свая студыя мазаікі, заснаваная ў XVI ст. для ўпрыгожвання базылікі св. Пятра. Яго спецыялісты працуюць з многімі тысячамі плітак усіх адценняў, і ўсе з іх, упарадкаваныя па колеры, захоўваюцца ў спецыяльных шуфлядах. Каталог адценняў мазаікі вядзецца ўжо некалькі стагоддзяў...

Паводле sib-catholic.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.