Святы Пасад пра інтэлектуальную ўласнасць у медыцыне |
Дзяржава Ватыкан |
11.11.2016 14:18 |
9 лістапада іерарх выступіў на пасяджэнні Сусветнай гандлёвай арганізацыі на тэму гандлёвых аспектаў правоў інтэлектуальнай уласнасці. Іерарх падкрэсліў цяжкасці, якія існуюць у плане доступу да высокаякасных лекавых прэпаратаў. Гаворка ідзе пра іх завышаныя кошты. Ватыканскі дыпламат нагадаў аб неабходнасці балансу паміж абаронай права даследчыкаў, правамі чалавека і мэтамі сферы аховы здароўя. Без гэтага немагчыма пакласці канец хваробам, такім як СНІД, туберкулёз, малярыя, трапічныя захворванні. Тут патрэбны глабальная салідарнасць і партнёрства. Менавіта доступ да асноўных лекавых сродках, якія задавальняюць патрэбы першаснай медыка-санітарнай дапамогі насельніцтву, з’яўляецца ключавым кампанентам права на здароўе. Яны павінны распаўсюджвацца па самых даступных коштах. Трэба ліквідаваць існуючыя бар’еры і непрапарцыйны попыт, накіраваныя толькі на прыбытак, заклікаў прадстаўнік Святога Пасаду. Арцыбіскуп Юркавіч завяршыў сваю прамову, цытуючы словы Папы, які нагадаў супрацоўнікам ААН у Найробі ў лістападзе 2015 года, што ўзаемазалежнасць і інтэграцыя эканомікі не могуць наносіць ніякай шкоды сістэмам аховы здароўя і сацыяльнай абароны. |