У Ватыкане абмеркавалі падрыхтоўчы дакумент будучага Сінода |
Дзяржава Ватыкан |
28.11.2016 08:53 |
21-22 лістапада ў Ватыкане прайшло другое пасяджэнне XIV Звычайнай рады Генеральнага сакратарыяту Сінода Біскупаў, якое ўзначаліў Папа Францішак. Быў разгледжаны Падрыхтоўчы дакумент XV Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў на тэму: «Моладзь, вера і распазнанне паклікання». Яна пройдзе ў кастрычніку 2018 г.
Прыняць удзел у пасяджэнні былі запрошаны кіраўнікі трох дыкастэрый Рымскай курыі, з улікам іх кампетэнцыі ў пытаннях, якім будзе прысвечаны будучы Сінод: кардынал Жуан Брас дзі Авіс, прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, кардынал Бэньяміно Стэла, прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства, і кардынал Кевін Фарэл, прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця. |