Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ватыкане пройдзе ўручэнне прэмій Папскіх акадэмій
Дзяржава Ватыкан
30.11.2016 08:20

6 снежня ў Ватыкане будуць уручаны прэміі Папскіх акадэмій. Уручэнне пройдзе ў межах мерапрыемства «Іскры прыгажосці для чалавечага аблічча гарадоў», арганізаванага Папскай радай па культуры.

Прэміі Папскіх акадэмій сёлета атрымаюць два маладыя мастакі, як гаворыцца ў спецыяльным ватыканскім паведамленні. Ад імя Папы Францішка яе ўручыць Дзяржсакратар кардынал П’етро Паралін. Бліжэйшы супрацоўнік Пантыфіка прачытае спецыяльнае пасланне Святога Айца да ўдзельнікаў сустрэчы.

На мерапрыемстве выступіць таксама кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры і каардынацыйнай рады Папскіх акадэмій; тут прагучаць паэтычныя творы, музыка Іагана Себасцьяна Баха і Мадэста Мусаргскага.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.