Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Дзяржсакратар ЗША абмяркуе ў Ватыкане ўкраінскае пытанне |
Дзяржава Ватыкан
|
02.12.2016 14:00 |
Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі прыбыў у Ватыкан. У праграме візіту запланавана і яго сустрэча з Папам Францішкам.
«Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры 2-3 снежня будзе знаходзіцца ў Рыме і Ватыкане з мэтай правядзення двухбаковых сустрэч і ўдзелу ў Рымскім міжземнаморскім дыялогу», — паведаміў у Вашынгтоне прадстаўнік амерыканскага знешнепалітычнага ведамства Джон Кірбі.
Падчас сустрэчы з Дзяржсакратаром кардыналам П’етро Паралінам кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША абмяркуе непасрэдна ўкраінскае пытанне. Размова пойдзе ў тым ліку пра «гуманітарны крызіс у Сірыі, насілле ва Украіне і бягучым дыялог у Венесуэле», як адзначыў спікер Дзяржаўнага дэпартамента.
Акрамя таго, падчас сустрэч у Ватыкане ўвага будзе звяртацца на драматычнае становішча вымушаных мігрантаў, змены клімату, пераслед рэлігійных і этнічных меншасцяў у раёнах канфліктаў і садзейнічанне ў мірным вырашэнні канфліктаў ва ўсім свеце. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (IL)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.