Міграцыйны крызіс: Папа прыме 80 еўрапейскіх мэраў |
Дзяржава Ватыкан |
05.12.2016 11:55 |
«Гэты саміт быў скліканы, каб прыцягнуць міжнародную ўвагу да праблемы павелічэння колькасці бежанцаў на нашай планеце, якая пагражае сусветнай стабільнасці», — гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы. На сёння ва ўсім свеце налічваецца 125 мільёнаў бежанцаў. У першы дзень сустрэчы яе ўдзельнікі будуць прыняты на аўдыенцыі Папам Францішкам. У выніку форуму плануецца вызначыць напрамкі дзейнасці еўрапейскіх гарадскіх адміністрацый для належнага прыняцця людзей, якія ратуюцца ад войнаў, насілля і беднасці. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё |