| Ватыканскія паліцэйскі і пажарны прынясуць фігурку Божага Дзіцятка да стаенкі на плошчы Святога Пятра |
| Дзяржава Ватыкан |
| 23.12.2016 09:48 |
|
Такое рашэнне Губернатарства Ватыкана было прынята з нагоды 200-годдзя заснавання ватыканскага корпуса жандармерыі і паклікана стаць «невялікім жэстам удзячнасці людзям, якія шчодра аддалі сябе служэнню бліжнім у бядзе, працуючы без стомы».
У паведамленні Губернатарства нагадваецца, што ватыканскія пажарныя і жандармы супрацоўнічалі з італьянскай паліцыяй, Грамадзянскай абаронай і шматлікімі валанцёрамі падчас выратавальнай акцыі, што мела месца пасля землятрусу ў Цэнтральнай Італіі. Яны самаахвярна «ратавалі людзей з-пад руінаў, разбіралі абвалы, патрулявалі населеныя пункты, прадухіляючы магчымае марадзёрства». Паводле sib-catholic.ru |


У гэтым годзе 24 снежня падчас вігілійнай святой Імшы фігурку Немаўлятка Езуса да стаенкі на плошчы Святога Пятра прынясуць і пакладуць у яселькі ватыканскія паліцэйскі і пажарны.
для друку
Ватыканскае радыё