Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння: «Карэкцыя “Amoris laetitia” не плануецца» |
Дзяржава Ватыкан |
10.01.2017 17:13 |
Іерарх раскрытыкаваў факт публікацыі ліста чатырох кардыналаў, у якім яны патрабавалі інтэрпрэтацыі некалькіх пунктаў папскага дакумента адносна сакрамэнтаў для тых, хто пасля разводу ўступіў у новыя грамадзянскія саюзы. Гаворка ідзе пра калектыўны ліст нямецкіх кардыналаў Вальтэра Брандмюлера, Рэйманда Лео Бёрка, Карла Кафара і Ёахіма Майснэра, апублікавалі ў СМІ. У інтэрв’ю інтэрнэт-часопісу «Tgcom24» кардынал Мюлер прызнаў, што кардыналы маюць права напісаць ліст да Папы. «Але я быў здзіўлены тым, што ён быў апублікаваны, прымушаючы Пантыфіка сказаць “так” ці “не”. Мне гэта не падабаецца», — сказаў прэфект Кангрэгацыі Веравучэння. На яго думку, «магчымая братэрская карэкцыя» вучэння Папы з’яўляецца пытаннем далёкім. «Гэта немагчыма на дадзены момант, таму што гаворка ідзе не пра пагрозу для веры, як гэта акрэсліў св. Тамаш Аквінскі», — лічыць ватыканскі іерарх. «Лічу, што публічнае абмеркаванне гэтых пытанняў прыносіць вялікую шкоду Касцёлу. Вучэнне „Amoris laetitia” вельмі яснае», — сказаў кардынал-прэфект. |