Апостальская Сталіца занепакоена ініцыятывай Дональда Трампа пабудаваць сцяну на мяжы з Мексікай |
Дзяржава Ватыкан |
31.01.2017 08:35 |
Апостальская Сталіца занепакоена «сігналам, які пасылаецца свету» з будаўніцтвам сцяны паміж ЗША і Мексікай. Ініцыятарам выступіў Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Матыў — прыпыніць міграцыю. Старшыня новай ватыканскай Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, кардынал Пітэр Тарксан выказаў спадзяванне, што іншыя краіны, у тым ліку і еўрапейскія, не пойдуць за гэтым прыкладам. Іерарха цытуе інфармацыйнае агенцтва італьянскага епіскапата SIR.
Не толькі ў ЗША ёсць тыя, хто хоча будаваць сцены супраць мігрантаў, гэта існуе таксама і ў Еўропе. Я спадзяюся, што гэты прыклад не будзе наследавацца. Адзін прэзідэнт можа пабудаваць сцяну, але прыйдзе іншы, які яе разбурыць». І мексіканскі каталіцкі епіскапат, і камісія па міграцыі епіскапату Злучаных Штатаў асудзілі будаўніцтва сцяны на амерыканска-мексіканскай мяжы. |