Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прадстаўлены сімвалы візіту Пантыфіка ў Фаціму
Дзяржава Ватыкан
15.02.2017 09:28

13 лютага ў Ватыкане прадставілі афіцыйныя сімвалы візіту папы Францішка ў партугальскі марыйны санктуарый у Фаціме. Пілігрымка Святога Айца пройдзе 12-13 мая з нагоды 100-годдзя аб’яўлення тут Найсвяцейшай Панны Марыі.

У цэнтры лагатыпа змешчана выява ружанца, раскладзенага ў форме сэрца. Унутры напісаны словы: «Папа Францішак» і «Фаціма 2017», а пад ружанцам змешчаны дэвіз падарожжа — «З Марыяй, пілігрым надзеі і міру».

У ніжняй частцы лагатыпу знаходзіцца стылізаваная выява фацімскага санктуарыя з датамі: 1917 і 2017, якія нагадваюць пра 100-гадовы юбілей.

Як адзначае аўтар лагатыпу Франсіска Правідэнсы, лагатып выражае «дух міласэрнасці і міру», а таксама «простасць стылю і яснасць», якія характарызуюць пантыфікат Святога Айца.
Папа Францішак стане чацвёртым Пантыфікам пасля Паўла VI, Яна Паўла ІІ і Бэнэдыкта XVI, які наведае марыйны санктуарый у Фаціме. Афіцыйная праграма падарожжа пакуль не апублікавана.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.