Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Паралін: існуе патрэба ў інклюзіўнай эканоміцы
Дзяржава Ватыкан
23.02.2017 10:00

Інклюзіўная эканоміка важная для вырашэння міграцыйнага пытання, адзначыў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін 22 лютага ў звароце да ўдзельнікаў IV Міжнароднага форуму «Міграцыя і мір», які праходзіць у Рыме

Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі падкрэсліў, што большасць насельніцтва планеты пакутуе ад беднасці, недаразвіцця і эксплуатацыі, пры гэтым маючы прыродныя рэсурсы, ад якіх павінна атрымваліваць выгаду

Спасылаючыся на дадзеныя міжнароднага абяднання Oxfam, ён заўважыў, што восем самых багатых людзей планеты ў 2016 г. валодалі абёмам багаццяў роўным даходам 3,6 млрд самых бедных людзей, а дзесяць самых буйных мультынацыянальных кампаній у 2015-2016 гг. мелі прыбытак роўны бюджэтам грамадскіх кас узаемадапамогі 180 краін свету.

Эканамічны і тэхнічны прагрэс, які мае велізарны патэнцыял, калі выкарыстоўваецца не дзеля развіцця, памнажае няроўнасць, сказаў кардынал. Акрамя таго, распаўсюджаны доступ да камунікацый і ваенных тэхналогій чыніць так, што злачыннасць, тэрарызм і войны па ідэалагічных, этнічных, культурных прычынах, сярод некаторых сектараў насельніцтва планеты лічацца самым хуткім спосабам выйсці з сітуацыі беднасці. У гэтым кантэксце кардынал Паралін звярнуў увагу на ўмацаванне міграцыйных працэсаў з аднаго боку і закрытасці і росту нацыяналізму ў адносінах паміж краінамі, з іншага.

Ватыканскі іерарх падкрэсліў, што бяспечная, упарадкаваная і кантралюемая міграцыя зяўляецца фактарам прагрэсу для інклюзіўнага і ўстойлівага росту, а мігранты могуць рабіць унёсак часта вельмі важны у развіццё грамадстваў, якія іх прымаюць, а таксама на карысць прагрэсу, стабільнасці і міру ў краінах свайго паходжання

Бліжэйшы супрацоўнік Папы нагадаў, што інклюзіўная эканоміка павінна характарызавацца дзяленнем, не выкідаць на ўзбочыну бедных, выкарыстоўваць прыбытак для стварэння адзінства і даваць свету надзею.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.