Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Пасад дапаможа з рэстаўрацыяй у Бэтлееме і Ерузалеме
Дзяржава Ватыкан
07.03.2017 16:08

Апостальская Сталіца акажа значную фінансавую падтрымку ў правядзенні рэстаўрацыйных прац у двух базыліках на Святой Зямлі: Гробу Пана ў Ерузалеме і Нараджэння Пана ў Бэтлееме.

Пра гэта паведаміў пасол Палесціны пры Святым Пасадзе Іса Касісіех.

Дыпламат спаслаўся на інфармацыю, атрыманую 27 лютага ад прэфекта Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў кардынала Леанарда Сандры. Ад імя Прэзідэнта Палесціны Махмуда Абаса і ўсяго народа Палесціны ён падзякаваў Апостальскай Сталіцы за намаганні, накіраваныя на ўсталяванне справядлівасці і міру на Святой Зямлі.

Рэстаўрацыйныя працы ў бэтлеемскай базыліцы Нараджэння Пана пачаліся ў 2013 г. пры супрацоўніцтве трох хрысціянскіх супольнасцяў: грэка-праваслаўнай, армянскай і каталіцкай.

Яны таксама супрацоўнічаюць у аднаўленні базылікі Гробу Пана ў Ерузалеме. Між іншых, фінансавую дапамогу на яе ахвяравалі кароль Іярданіі Абдула ІІ і Прэзідэнт Палесціны Махмуд Абас.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.