Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ватыкане пройдзе форум на тэму Рэфармацыі
Дзяржава Ватыкан
22.03.2017 09:05

29–31 сакавіка ў Ватыкане пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 500-годдзю Рэфармацыі. Форум арганізоўвае Папскі камітэт гістарычных навук. У яго межах гаворка пойдзе пра Марціна Лютэра і Рэфармацыю ў гісторыка-эклезіяльным кантэксце.

Удзельнікі канферэнцыі — гісторыкі і тэолагі з Ватыкана, Італіі, Іспаніі, Германіі, Францыі, Галандыі і Мексікі. Завершыцца форум экуменічным круглым сталом на тэму «Перспектывы сустрэчы і скрыжавання двух раздзеленых шляхоў».

У форуме прымуць удзел былы старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Вальтэр Каспер, генеральны сакратар Міжнароднай тэалагічнай камісіі а. Серж Томас Баніно, лютэранскія пастары з Германіі і Нарвегіі, журналісты-ватыканісты выданняў Frankfurter Allgemeine Zeitung і La Stampa.

30 сакавіка ў межах канферэнцыі ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі на Тэўтонскіх могілках у Ватыкане адбудзецца канцэрт пад назвай «Музыка Рэфармацыі: Іаган Себасцьян Бах, Дзітрых Букстэхудэ, Генрых Шэйдэрман».

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.