Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння пракаментаваў «пытанне Меджугор'я» |
Дзяржава Ватыкан |
11.04.2017 15:05 |
Справа ў прызнанні аб’яўленняў Маці Божай у Меджугор’і сапраўднымі да сёння не вырашана. Паводле слоў кардынала Герхарда Мюлера, прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння, афіцыйнай заявы Касцёла ў гэтым пытанні давядзецца чакаць яшчэ доўга. Пра гэта паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Як адзначыў іерарх, яго ведамства працуе ў гэтым пытанні, каб пасля прадставіць вынікі даследавання Святому Айцу для прыняцця канчатковага рашэння. Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння адзначыў, што ніякіх канкрэтных тэрмінаў завяршэння даследаванняў па звышнатуральным характары аб’яўленняў у Меджугор’і пакуль не прадугледжана. «Кангрэгацыя не будзе паддавацца ціску часу, калі гаворка ідзе пра пошукі ісціны, паколькі абавязана кіравацца выключна ісцінай», — падкрэсліў кардынал Мюлер. Нагадаўшы пра фацімскае пасланне, іерарх дадаў, што ў аб’яўленнях Маці Божай у Партугаліі «выразна бачная апазіцыя да камунізму»: Таксама кардынал выказаўся адносна магчымых аб’яўленняў у Меджугор’і: «Насамрэч нам не патрэбныя новыя аб’яўленні, у якасці дадатку або дапаўнення да дадзенага нам у поўні і цалкам Аб’яўлення ў Езусе Хрысце, — сказаў ватыканскі кардынал. — Прыватныя аб’яўленні могуць быць выключна прарочым прыкладаннем, акцэнтаваннем выклікаў, пастаўленых перад намі Евангеллем». (IL) |