Святы Айцец прызначыў новага кіраўніка для армянскіх католікаў ва Усходняй Еўропе |
Святы Айцец |
06.01.2010 18:11 |
6 студзеня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў Апостальскім адміністратарам для армянскіх католікаў ва Усходняй Еўропе кс. Вагана Аганяна. Новапрызначаны Апостальскі адміністратар замяніў на гэтай пасадзе біскупа Нехана Каракехеяна, саступленне якога з пасады Пантыфік прыняў у гэты ж дзень. Ардынарыят для армянскіх католікаў ва Усходняй Еўропе існуе з 13 ліпеня 1991 г., калі папа Ян Павел ІІ аб’яднаў у яго супольнасці Грузіі, Расіі і Украіны. На чале новаўтворанага ардынарыяту з сядзібай у Ерэване (Арменія) стаў біскуп Нерсес Тэр-Нерсесян. Пасля духоўным лідэрам армянскіх каталіцкіх вернікаў стаў біскуп Нехан Каракехеян. Да супольнасці армянскіх католікаў ва Усходняй Еўропе належыць каля 550 тысяч вернікаў. У склад ардынарыяту ўваходзяць 40 парафій, у якіх нясуць служэнне 5 дыяцэзіяльных і 6 законных святароў, а таксама каля 20 сясцёр законных. |