Пантыфік зацвердзіў беатыфікацыйныя дэкрэты |
Святы Айцец
|
28.03.2013 15:38 |
Падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэла Амата папа Францішак зацвердзіў 15 дэкрэтаў аб беатыфікацыі і прызнанні Слугамі Божымі 70 чалавек — галоўным чынам ахвяраў грамадзянскай вайны ў Іспаніі, камуністычных рэжымаў ва Усходняй Еўропе і нацысцкага рэжыму ў Германіі.
Як паведамляе Ватыканскае радыё, сярод будучых благаслаўленых святары, семінарысты, законнікі і законніцы, свецкія вернікі з Іспаніі, Італіі, Германіі, Партугаліі, Польшчы, Румыніі, Венгрыі і Мексікі.
Адным з падпісаных дэкрэтаў Папа пацвердзіў прызнанне цуду, здзейсненага нямецкай законніцай Марыяй Тэрэзай Бонзэль. Большасць дэкрэтаў датычаць прызнання мучаніцтва ахвяраў грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Таксама Святы Айцец пацвердзіў мучаніцтва румынскага святара Уладзіміра Гіка, забітага камуністычнымі ўладамі ў Бухарэсце ў 1954 г. Сярод новых мучанікаў ёсць і свецкі вернік Стэфана Сандар, забіты за веру камуністычнымі ўладамі ў Венгрыі. (AG)
|