Бэнэдыкт XVI выказаў занепакоенасць у сувязі з атакамі на хрысціян у Іраку |
Святы Айцец |
25.02.2010 13:21 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў занепакоенасць у сувязі з забойствамі хрысціянскіх вернікаў у Масуле (Ірак). У аўторак 23 лютага 2010 г. там былі забіты тры чалавекі. Святы Айцец заверыў у сваёй малітве аб ахвярах тэрарыстычных замахаў у Масуле. Варта адзначыць, што 2 студзеня гг. Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ ў лісце, скіраваным да прэм’ер-міністра Ірака Нуры аль-Малікі, выказваў занепакоенасць у сувязі з праявамі насілля ў адносінах да хрысціян у гэтай краіне і заклікаў да забеспячэння бяспекі вернікаў, асабліва ў месцах культу. 23 лютага ў Масуле, дзе пражываюць ад 15 да 20 тысяч хрысціян, былі забіты ў сваім доме бацька і двое сыноў, якія з’яўляліся католікамі сірыйскага абраду. З 14 лютага гг. у гэтым горадзе адбылося забойства ўжо 8 хрысціянскіх вернікаў. Хваля забойстваў звязана, па ўсёй верагоднасці, з запланаванымі на 7 сакавіка парламенцкімі выбарамі ў краіне. |