Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI мае намер выявіць праўду аб здарэннях у Меджугор’і
Святы Айцец
05.03.2010 15:34

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI мае намер выявіць праўду пра аб’яўленні Маці Божай у Меджугор’і (Боснія і Герцагавіна). З гэтай прычыны Папа пастанавіў стварыць пры Кангрэгацыі Веравучэння спецыяльную камісію, якая будзе займацца даследаваннем справы. Аб гэтым паінфармавала турынскае выданне «La Stampa».

Як адзначаецца ў выданні, да гэтага часу Касцёл не пацвердзіў звышнатуральнага характару аб’яўленняў, якія адбываліся рэгулярна а 17-й гадзіне. Разам з тым, як гаворыцца ў «La Stampa», Бэнэдыкт XVI яшчэ да абрання на Святы Пасад з увагай сачыў за падзеямі ў Меджугор’і.

24 чэрвеня 1981 г. чатыром дзецям з Меджугор’я з’явілася, па іх словах, Маці Божая. На наступны дзень Панну Марыю ўбачылі яшчэ двое іх сяброў. З гэтай пары, паводле сведчанняў, Маці Божая з’яўляецца ім ўжо на працягу больш чым 25 гадоў, кіруе імі ў малітоўным жыцці і перадае праз іх кароткія пасланні ўсяму свету.

У 1991 г. епіскапат былой Югаславіі прызнаў, што дадзеныя аб’яўленні не маюць звышнатуральнага характару. У 1996 г. Апостальская Сталіца сцвердзіла, што да санктуарыя ў Босніі і Герцагавіне не варта арганізоўваць афіцыйныя пілігрымкі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.