Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пасля Вялікадня з’явіцца новая папская адгартацыя |
Святы Айцец |
11.03.2010 13:14 |
![]() Арцыбіскуп Нікола Этэравіч падкрэсліў, што адгартацыя Бэнэдыкта XVI будзе адрасавана як Паўсюднаму Касцёлу, так і ўсім людзям добрай волі. «Пантыфік заахвоціць да чытання Божае Слова, каб адшукаць Езуса Хрыста — Дарогу, Праўду і Жыццё для кожнага», — адзначыў іерарх. Адгартацыя — спецыяльны зварот Папы да біскупаў, духавенства і ўсіх вернікаў, прысвечаны пэўнаму аспекту жыцця Касцёла. Як і энцыкліка, адгартацыя называецца па першых словах лацінскага тэксту, але, у адрозненне ад першай, у ёй звычайна закранаюцца больш вузкія пытанні. Большасць адгартацый з’яўляюцца пасля Сінодаў Біскупаў (сходаў біскупаў з розных рэгіёнаў свету, якія склікае Папа для вырашэння надзённых пытанняў дзейнасці Касцёла) і з’яўляюцца ў пэўным значэнні вынікам працы гэтых Сінодаў. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.