Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Шонбарн па выніках Сіноду: евангелізацыя будзе паспяховай, калі будзе ўлічваць канкрэтныя патрэбы людзей
Дзяржава Ватыкан
30.10.2012 16:50

«Місіянерская дзейнасць Касцёла з’яўляецца больш значнай, чым мы мяркуем», — адзначыў арцыбіскуп Венскі кардынал Крыстаф Шонбарн пасля вяртання з Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі. Па словах аўстрыйскага іерарха, з Сіноду ён прывёз «мяшок добрых ідэй» для будучых ініцыятыў.

Арцыбіскуп Венскі заўважыў, што ў глабалізаваным свеце праблемы, якія стаяць перад мясцовымі Касцёламі, па сутнасці, усюды аднолькавыя. Гэта з’ява секулярызацыі, «рэлігійная канкурэнцыя» з боку іншых супольнасцяў, міграцыя, тэндэнцыі да радыкалізацыі, фанатызму і тэрарызму, асабліва супраць хрысціян.

Як адзначае Ватыканскае радыё, кардынал Шонбарн перакананы, што евангелізацыя можа быць паспяховай толькі тады, калі будзе ўлічваць канкрэтныя патрэбы людзей і дапамагаць у іх вырашэнні.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме