Выявы апостала Пятра, створаныя ў розныя часы, будуць прадстаўлены на выставе ў Рыме |
Дзяржава Ватыкан |
06.02.2013 10:00 |
6 лютага ў замку Анёла ў Рыме адкрыецца выстава «Шлях св. Пятра». На выставе, прымеркаванай да Года веры, будуць прадстаўлены 40 выяваў апостала, найстарэйшая з якіх паходзіць з IV стагоддзя, у тым ліку іконы, якія належаць да традыцыі Усходніх Касцёлаў. Выставу арганізавала Папская рада па новай евангелізацыі. Як адзначыў яе старшыня арцыбіскуп Рына Фізікела, такім чынам Касцёл жадае дасягнуць сэрца сучаснага чалавека, які адчувае прагненне Бога і незадаволенасць тымі ўзорамі шчасця, якія яму прапануе свет. (AG) |