Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI прызначыў новага арцыбіскупа Рыгі
Святы Айцец
21.06.2010 12:26
Бэнэдыкт XVI прыняў прашэнне аб вызваленні ад пастырскага кіраўніцтва 79–гадовага кардынала Яніса Пуятса, Мітрапаліта Рыжскага, у адпаведнасці з Кодэксам Кананічнага Права, кан. 401, § 1. З уходам на пенсію Мітрапаліт пакідае таксама пост старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Латвіі.

Новым арцыбіскупам Рыгі Святы Айцец прызначыў Збігнева Станкевіча, дырэктара Рыжскага вышэйшага інстытута рэлігіязнаўства. Пасвячэнне новага арцыбіскупа адбудзецца 8 жніўня 2010 г. у рыжскім катэдральным касцёле св. Якуба, а ўрачыстае ўступленне на пасаду запланавана на 21 жніўня.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.