Бэнэдыкт XVI павіншаваў украінцаў з Днём Незалежнасці |
Святы Айцец |
27.08.2010 11:19 |
Як паведамляе Апостальская нунцыятура ў Кіеве, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI накіраваў віншавальнае пасланне з нагоды 19-га Дня Незалежнасці Украіны, які адзначаўся 24 жніўня 2010 г., на імя Прэзідэнта Віктара Януковіча. Як паведаміла Рэлігійная інфармацыйная служба Украіны, у гэты ж дзень прадстаўнікі пасольства Украіны ў Рыме ўсклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку ў грэка-каталіцкім саборы св. Сафіі. Пасол Украіны ў Ватыкане Таццяна Іжэўская адзначыла, што «ўзнаўленне ўкраінскай дзяржаўнасці ёсць доказам трыумфу гістарычнай праўды і справядлівасці, які ўзнагародзіў народ Украіны свабодай і незалежнасцю». Гэтае радаснае свята, як дадала пасол, «адлюстроўвае не толькі важны гістарычны перыяд жыцця нашай краіны, але і ўмацаванне яе духоўных асноў». Паводле матэрыялаў Zenit.org |