Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI павіншаваў праваслаўных вернікаў з Божым Нараджэннем |
Слова Папы |
06.01.2013 16:26 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI павіншаваў праваслаўных вернікаў з надыходзячым Божым Нараджэннем, якое яны будуць святкаваць 7 студзеня, паводле юліянскага календара. «Дарагія браты і сёстры! Заўтра Усходнія Цэрквы, якія жывуць па юліянскім календары, будуць адзначаць Божае Нараджэнне. У радасці супольнай веры скіроўваю да іх самыя сардэчныя пажаданні міру, разам з асаблівай памяццю ў малітве», — адзначыў Папа напрыканцы нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» 6 студзеня на плошчы Св. Пятра ў Апостальскай Сталіцы. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.