Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI прыняў прашэнне арцыбікупа Агостыно Маркетто аб адстаўцы
Святы Айцец
01.09.2010 15:22
Бэнэдыкт XVI прыняў прашэнне арцыбікупа Агостыно Маркетто аб адстаўцы з пасады сакратара Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў. Ватыканскі іерарх стаў вядомым праз крытыку іміграцыйнай палітыкі ўраду Сільвіо Берлусконі.

У апошнія месяцы Апостальская Сталіца неаднаразова нагадвала, што выказванні арцыбіскупа Маркетто не адлюстроўваюць яе пазіцыю адносна ўзгаданых пытанняў. У лютым 2009 г. арцыбіскуп назваў адрачэннем дзяржавы ад сваіх прэрагатыў ініцыятыву задзейнічання ў вялікіх гарадах так званых валанцёраў парадку (свецкіх). Праз некалькі дзён ватыканскі прадстаўнік унёс папраўку: дзяржава мае права на любыя метады гарантавання бяспекі сваім грамадзянам.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.