Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа аб правах хрысціян, якія падвяргаюцца дыскрымінацыі
Святы Айцец
06.12.2010 14:16

5 снежня 2010 г. падчас нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў да шанавання правоў вернікаў, у тым ліку хрысціян, якія падвяргаюцца дыскрымінацыі ў розных краінах.

«У той момант, калі мы чакаем надыходу свята Нараджэння Хрыста, якое нас аб’ядноўвае, заклікаю ўсіх маліцца аб спыненні насілля і ўсіх праяваў нецярпімасці, маліцца аб прымірэнні і спакоі», — адзначыў Пантыфік, нагадаўшы аб кровапралітных сутыкненнях хрысціян і мусульман у Іраку і забойстве хрысціян у Егіпце.

«Павага правоў усіх людзей — галоўная ўмова мірнага суіснавання. Наша малітва і салідарнасць могуць даць надзею тым, хто церпіць пакуты», — дадаў Папа.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.