Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа прызначыў новых біскупаў на Гаіці |
Святы Айцец |
12.01.2011 18:21 |
Праз год пасля трагічнага землятрусу ў Гаіці, які выклікаў вялізныя знішчэнні і людскія ахвяры, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў двух біскупаў для сталіцы краіны Порт-о-Прэнса — арцыбіскупа і дапаможнага біскупа. Новым Мітрапалітам стаў біскуп Гі Пуляр, які раней выконваў абавязкі ў дыяцэзіі Ле Кайе, а яго дапаможным біскупам — кс. Гландас Марыя Эрык Тусэнт, былы дырэктар дыяцэзіяльнага «Карытас». У выніку землятрусу, які адбываўся ў гэтай краіне 12 студзеня 2010 г., загінулі па меншай меры 170 тысяч чалавек і больш за мільён засталіся без даху над галавой. У выніку трагедыі загінуў таксама біскуп Порт-о-Прэнса Жазэф Серж Міо. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.