Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| «L’Osservatore Romano»: колькасць святароў у свеце павялічваецца |
| Святы Айцец |
| 11.02.2011 18:13 |
«У свеце павялічваецца колькасць святароў і памяншаецца колькасць тых, хто пакідае святарства. Аб гэтым кажуць дадзеныя статыстычных даследаванняў, якія праз некалькі дзён будуць апублікаваны ў статыстычным даведніку Каталіцкага Касцёла за 2009г.», — паведамляе ватыканскае выданне «L’Osservatore Romano».Як адзначае беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, статыстычны даведнік падрыхтаваны да друку Цэнтральнай статыстычнай службай і ватыканскім выдавецтвам «Libreria Editrice Vaticana». Некаторыя дадзеныя даюць магчымасць параўнаць стан Касцёла за 2009 г. і 1999 г. Менавіта тады праводзілася апошняе агульнае статыстычнае даследаванне. У выніку даследавання стала вядома, што агульная колькасць святароў у свеце складае 410 593 чалавек, з якіх 275 542 з’яўляюцца дыяцэзіяльнымі святарамі і 135 997 — законнікамі. У 1999 г. агульная колькасць святароў, у параўнанні з 2009 г., была менш на 1,4%. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


«У свеце павялічваецца колькасць святароў і памяншаецца колькасць тых, хто пакідае святарства. Аб гэтым кажуць дадзеныя статыстычных даследаванняў, якія праз некалькі дзён будуць апублікаваны ў статыстычным даведніку Каталіцкага Касцёла за 2009г.», — паведамляе ватыканскае выданне «L’Osservatore Romano».
для друку
Ватыканскае радыё