Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У свеце — 1,18 мільярдаў католікаў і 400 тысяч святароў |
13.06.2011 15:37 |
У свеце звыш 400 тысяч святароў і гэта лічба павялічваецца з кожным
годам. Такія даныя прыводзяцца ў папскім штогадовым даведніку «Annuario
Pontificio» і Статыстычным штогодніку Каталіцкага Касцёла. У параўнанне ў 2009 г. было 410 593 святары, а ў 2008 г. — на 1427 менш. На сённяшні дзень у Касцёле працуе 275 542 дыяцэзіяльных святары і 135 051 законнік. Павялічваецца і колькасць навучэнцаў семінарый, і сёння яна складае 117 978 чалавек. Найбольшы рост колькасці навучэнцаў назіраецца ў Афрыцы і Азіі. Агульная колькасць католікаў у свеце складае 1,18 мільярдаў чалавек. 49,4% католікаў жыве на Амерыканскім кантыненце, 24% — у Еўропе, 15,2% — у Афрыцы, у Азіі — 10,7% і ў Акеаніі — 0,8%. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.