Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сакратар Бэнэдыкта XVI прапаноўвае прадаставіць Рыму асаблівы прававы статус
Святы Айцец
16.02.2011 12:29
«Рыму, з улікам яго значэння „сталіцы“ сусветнага каталіцызму, варта было б прадставіць спецыяльны статус у заканадаўстве Італіі, што адпавядала б і нормам існуючага канкардату паміж Ватыканам і італьянскай дзяржавай», — заявіў асабісты сакратар папы Бэнэдыкта XVI кс. прэлат Георг Гейнсвайн, падчас выступлення на цырымоніі надання яму доктарскай ступені «honoris causa» ва ўніверсітэце для замежнікаў у Перуджы.

Даклад папскі сакратар прысвяціў адносінам паміж Касцёлам і дзяржавай у святле канкардату 1929 г. Ксёндз прэлат Георг Гейнсвайн адзначыў, што згодна з дакументам, «заканадаўца і органы адміністрацыі абавязаны забяспечыць гораду Рыму найлепшыя прававыя ўмовы, каб ён мог выконваць сваю ролю папскай сталіцы і цэнтра сусветнага каталіцызму».

Па словах сакратара Пантыфіка, канкрэтныя меры і пастановы маглі б датычыцца гарадской забудовы і развіцця інфраструктуры, грамадскага транспарту, міжнародных сувязяў, размяшчэння пілігрымаў, забеспячэння эмігрантаў сацыяльнай і медыцынскай дапамогай, рэлігійнага турызму, аховы і рэстаўрацыі помнікаў сакральнай культуры. 
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.