Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Чарговыя папскія прызначэнні |
Святы Айцец |
01.03.2011 16:26 |
1 сакавіка 2011 г. Святы Айцец у чарговы раз здзейсніў шэраг прызначэнняў. Змены закранулі і кіраўніцтва Сіра-каталіцкага Касцёла. Як паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, Святы Айцец прызначыў новага біскупа дыяцэзіі Хунг Хоа (В’етнам), якім стаў дапаможны біскуп той жа дыяцэзіі Жан-Марыя Ву Тат. А біскупам дыяцэзіі Да Лат стаў Антуан Ву Хуі Чонг. Святы Айцец здзейсніў таксама шэраг зменаў у Сіра-каталіцкім Касцёле. Пантыфік прыняў адстаўку з пасады Апостальскага Экзарха для вернікаў сірыйцаў, якія пражываюць у Венесуэле, біскупа Аваніса Луі Авада і прызначыў на гэту пасаду хорепіскапа Хікмата Бейлуні. Бэнэдыкт XVI зацвердзіў прызначэнне кананічна абраных Сінодам Біскупаў наступных іерархаў Сіра-каталіцкага Касцёла: хорепіскапа Бутраса Мошэ на пасаду арцыбіскупа Масула; хорепіскапа Юсіфа Аббы, канцлера Сіра-каталіцкай дыяцэзіі ЗША і Канады, на пасаду Сіра-каталіцкага арцыбіскупа Багдада, вакантную пасля адыходу ў адстаўку арцыбіскупа Атанаса Маці Шабы Матокі; а таксама Джыхада Батаха на пасаду біскупа Сіра-каталіцкай Патрыяршай курыі. Святы Айцец прыняў адстаўку кардынала Роджэра Махоні з пасады арцыбіскупа Лос-Анджэлескага (ЗША) і прызначыў на гэту пасаду біскупа Хасэ Гомэса. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.