19 красавіка 2005 г. кардынал Ёзаф Ратцынгер быў абраны Пантыфікам. Кардынал прыняў імя Бэнэдыкта XVI, узгадваючы пры гэтым папярэдняга Папу з такім імем Бэнэдыкта XV (1914–1922 гг.), які ўвайшоў у гісторыю як Папа спакою і справядлівасці. Кардынал быў абраны на Святы Пасад ва ўзросце 78 гадоў.
Інтранізацыя адбылася 24 красавіка 2005 г. У цырымоніі прынялі ўдзел дэлегацыі са 131 краіны свету, прадстаўнікі 12 Праваслаўных Цэркваў, 3 старажытных Усходніх Цэркваў, 7 сусветных пратэстанцкіх супольнасцяў, Сусветнай Рады Цэркваў і Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў.
З дня абрання Папы да 19 красавіка гг. прайшлі 2492 дні. За гэты час Пантыфік ажыццявіў 18 замежных падарожжаў, наведаўшы 19 краін і звярнуўшыся давернікаў у 224 казаннях. Бэнэдыкт XVI узначаліў 8 кананізацый, абвясціў святымі 34 асобы з 17 краін. З благаслаўлення Папы адбылася 81 беатыфікацыя.
За перыяд Пантыфікату Бэнэдыкта XVI былі выдадзены: 3 энцыклікі («Deus caritas est», «Spe salvi» «Caritas in veritate»), 2 апостальскія адгартацыі, 6 апостальскіх канстытуцый, 21 апостальскі ліст, 237 папскіх лістоў, пасланні на сусветныя дні: місійныя, харчавання, моладзі, сродкаў масавай камунікацыі, хворага, малітваў аб пакліканнях, кансэкраванага жыцця і на Вялікі пост. Былі выдадзены два тамы кнігі Папы «Езус з Назарэта» і кніга-інтэрв’ю Петэра Зэевальда «Святло свету. Папа, Касцёл, знакі часу».
За шэсць год Пантыфікату Святы Айцец узначаліў 10 абрадаў хросту (108 асоб), удзяліў святарскія пасвячэнні 120 дыяканам, узначаліў 3 абрады біскупскіх пасвячэнняў (16 біскупаў). Пантыфік тройчы склікаў публічныя кансісторыі (2006, 2007, 2010 гг.).
|