Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI стварыў новую дыяцэзію ў Бразіліі
Святы Айцец
01.06.2011 15:08

1 чэрвеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI стварыў дыяцэзію Навірай у Бразіліі. Дадзеная тэрытарыяльная адзінка Каталіцкага Касцёла ўтварылася з часткі дыяцэзіі Даўрадос і ўвайшла ў склад Мітраполіі Кампо Грандэ як яе суфраганія (г. зн. з правам голасу).

Біскупам для новаўтворанай дыяцэзіі Пантыфік прызначыў а. Этторэ Доцці — святара з Італіі.

Паводле інфармацыі Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, дыяцэзія Навірай ахоплівае тэрыторыю ў 35 тысяч квадратных кіламетраў, на якой пражывае каля 300 тысяч чалавек, з якіх 197 тысяч — католікі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.