Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI пашырыў паўнамоцтвы Трыбунала Рымскай Роты
Святы Айцец
28.09.2011 12:57

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI пашырыў паўнамоцтвы Трыбунала Рымскай Роты. З 1 кастрычніка 2011 г. У іх кампетэнцыю пяройдуць некаторыя пытанні, якімі да гэтага часу займалася Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.

Як адзначаецца ў Апостальскім лісце Бэнэдыкта XVI «Quaerit semper», апублікаваным на старонках газеты «L’Osservatore Romano», Кангрэгацыя будзе займацца выключна літургічнымі пытаннямі. Таму ў кампетэнцыю Трыбунала Рымскай Роты увойдуць пытанні па справах вызвалення ад абавязкаў, звязаных з прыняццем прэзбітэрскага ці дыяканскага пасвячэння і вызвалення ад сужэнскіх абавязкаў.

Гэтымі пытаннямі будзе займацца новая ўстанова, створаная пры Трыбунале Рымскай Роты. Узначальвае ведамства біскуп Антоні Станкевіч.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.