Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI надаў дабрачыннай арганізацыі «Kirche in Not» статус Папскага фонду |
Святы Айцец |
09.12.2011 16:37 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI надаў нямецкай дабрачыннай арганізацыі «Kirche im Not» («Дапамога Касцёлу ў Патрэбе») статус Папскага фонду. Цяпер у Ватыкане (хоць галоўны офіс застанецца ў Германіі) з’явіцца штаб-кватэра. Прэзідэнтам фонду Пантыфік прызначыў прэфекта Кангрэгацыі па справах Духавенства кардынала Маўро П’ячэнца. У пасланні, якім быў устаноўлены новы фонд, Бэнэдыкт XVI нагадаў, што «Kirche in Not» аказвае дапамогу касцёльным супольнасцям і вернікам ужо на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў. Арганізацыя ўзнікла пасля Другой сусветнай вайны. Цяпер яе падтрымліваюць 600 тысяч добраахвотнікаў і спонсараў. Фонд фінансуе 5 тысяч праектаў ў 140 дзяржавах. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.