Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папскія прызначэнні
Святы Айцец
30.12.2011 14:03

29 снежня 2011 г. Святы Айцец прызначыў новых членаў Папскай рады па сродках масавай камунікацыі. У гэты ж дзень Пантыфік прыняў адстаўку арцыбіскупа Станіслава Новака з пасады кіраўніка Чэнстахоўскай архідыяцэзіі і прызначыў на яго месца Вацлава Дэпо, біскупа Замойска-Любачаўскага.

Як паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, новымі членамі Папскай рады па сродках масавай камунікацыі сталі: арцыбіскуп Заграбскі кардынал Ёсіп Бажаніч (Харватыя), кардынал Освальд Грасіяс, арцыбіскуп Мумбая (Індыя), кардынал Джон Нюе, арцыбіскуп Найробі (Кенія), кардынал Мансэнгва Пасінія, арцыбіскуп Кіншасы (Дэмакратычная Рэспубліка Конга), кардынал Цімаці Долан, арцыбіскуп Нью-Ёркскі (ЗША), кардынал Марк Бэнэдыкт Колрыдж арцыбіскуп Канберы (Аўстралія), арцыбіскуп Рыно Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі; Нашыменто Клемэнтэ біскуп, Порту (Партугалія), Бэфе Атэба, біскуп Крыбі (Камерун), і сакратар Папскай рады па культуры Бартэлемы Адоўкону.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.