Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новыя папскія прызначэнні
Святы Айцец
31.01.2012 15:26

31 студзеня 2012 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI здзейсніў шэраг важных прызначэнняў. Патрыярхам Венецыі Яго Святасць прызначыў біскупа Франчэска Маралью, а віцэрэгентам Рымскай дыяцэзіі — біскупа Філіппо Іаноннэ.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, Пантыфік прызначыў таксама двух дапаможных біскупаў Рымскай дыяцэзіі. Імі сталі кс. прэлат Матэо Марыя Цуппі і кс. прэлат Ларэнца Леуццы. Новым дапаможным біскупам Братыслаўскай архідыяцэзіі ў Славакіі стаў кс. прэлат Ёзаф Галко.

Пантыфік таксама прыняў адстаўку дапаможнага біскупа Катавіцкай дыяцэзіі (Польшча) Герарда Бернацкага.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.